У Брагінскім раёне праходзіць аўтапрабег “Плацдармы памяці”, прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі раённыя арганізаціі ГА “БРСМ”, РГА“Белая Русь” і раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Удзельнікі аўтапрабегу наведваюць воінскія пахаванні на шляху ад Брагіна да Камарына. На тэрыторыі кожнага сельсавета да іх далучаюцца новыя аўтамабілі.

У мерапрыемствах памяці ўдзельнічаюць прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, працоўных калектываў.