Каляндар жніва: студэнт – за штурвалам камбайна! На Брагіншчыне ўшаноўвалі самага маладога камбайнера ў раёне – Мікіту Лямешку

Падчас канікул 19-гадовы студэнт другога курса БНТУ – за штурвалам камбайна ў ААТ “Імя Жукава”. Уручыць яму падарункі прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў і старшыня раённага аддзялення партыі “Белая Русь” Іна Міхаленка, старшыня раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” Алена Захожая і начальнік  аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Цалуйка.

 

Непагода не дазволіла вывесці камбайны ў поле, таму падарункі маладому камбайнеру ўручалі на мехдвары.

 

І нават моцны вецер не перашкодзіў выказаць і шчырыя словы падзякі за працу, і надзею на тое, што праз некалькі год у раёне будзе адным кваліфікаваным спецыялістам больш.

 

Крыніца: МАЯК ПАЛЕССЯ